cvetnayakapusta ([info]cvetnayakapusta) wrote,
@ 2009-01-12 21:41:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current mood: worried
Current music:Noir Dйsir - Lost

Няўменьні
Прымаю эстафету ад [info]niadbaj і апавядаю пра свае няўменьні. Паехалі:
1. Ня ўмею крыўдаваць і помсьціць. А часам варта было б.
2. Ня ўмею піць. У сэнсе, я п'ю, але добра было б рабіць гэта неяк інакш, каб не класціся другі Новы Год запар спаць першай.
3. Ня ўмею праграмаваць. Відаць, праз гэта ня ўмею піць)
4. Ня ўмею маляваць. Вось чым-чым, а гэтым я б хацела займацца ў жыцьці, але нешта божанька не даў мне добрыя ручкі. Гэтым жа фактам тлумачацца мае шуры-муры з адным мастаком.
5. Ня ўмею прымушаць сябе рабіць тое, чаго рабіць не хачу. Вось такая я капуста двухпаўшарная:)

Хацела б даведацца, чаго ня ўмеюць мае сябры [info]hlep_me, [info]sid_zen, [info]vrann, [info]piatrovich і [info]kirilllka. Чакаю!




(Read 8 comments) - (Post a new comment)

бягучы настрой :( worried
[info]malenki_prync
2009-01-16 09:18 am UTC (link)
1. ня ўмею жыць
2. ня ўмею лятаць, а то зляцеў бы ў вырай :)
3. ня ўмею хутка думаць, а то прыдумаў бы мільён няўменьняў :)

(Reply to this) (Thread)

Re: бягучы настрой :( worried
[info]cvetnayakapusta
2009-01-16 10:10 am UTC (link)
думаю, затое ўсе, хто вырашае прыняць эстафету, валодае крытычным мысленнем, а значыцца, здольны да самаўдасканалення! (во як сказала!:) праз гэтую магістратуру ўсё цяжэй і цяжэй гаварыць НАРМАЛЬНА.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: бягучы настрой :( worried
[info]malenki_prync
2009-01-16 10:53 am UTC (link)
ня умею самаўдасканальвацца :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: бягучы настрой :( worried
[info]malenki_prync
2009-01-16 10:55 am UTC (link)
во як сказаў :) таксама вынік магістратуры )))

(Reply to this) (Parent)


(Read 8 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…