cvetnayakapusta ([info]cvetnayakapusta) wrote,
@ 2008-10-20 16:40:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current music:Bjork - I've Seen It All

У мяне зноўку нейкая лажа з працай. Улезла ў гаўноімназію працаваць, але мяне ўжо ўсё там раздражняе. Да таго ж, заробак... І я вось хачу запытацца: ці нармалёва гэта звальняцца, прапрацаваўшы 2 месяцы? Думала давесці да канца году, але няма моцы.




(24 comments) - (Post a new comment)


[info]niadbaj
2008-10-20 02:17 pm UTC (link)
я звольнілася з гімназіі, адпрацаваўшы 2 месяцы. праўда, лабаранткай :)) больш не магла

(Reply to this) (Thread)


[info]cvetnayakapusta
2008-10-21 05:25 am UTC (link)
прыкінь, я яшчэ сама толкам не вырашыла, звальняцца зараз ці праз месяц, а ўжо дзеці пытаюцца, чаму я сыходжу. як кажуць, не пасьпееш пёрнуць...

(Reply to this) (Parent)


[info]yetya
2008-10-20 02:31 pm UTC (link)
та я сама так звільнилась з PR-контори, бо мене також там всьо дратувало :)
правда ,в мене була відмазка - 2 місяці випробувального терміну ;)

(Reply to this) (Thread)


[info]cvetnayakapusta
2008-10-21 05:28 am UTC (link)
о, гэта вельмі добрая адмазка!) я вось таксама шукаю нешта нейтральнае, каб не казаць так у лоб "вы мяне задалбываеце" ці што яшчэ горшае)

(Reply to this) (Parent)


[info]ivan_da_marja
2008-10-20 02:40 pm UTC (link)
калі не па разьмеркаваньні, то, па ідэі, можна і звольніцца. навошта сябе гвалтаваць? я ледзь год па разьмеркаваньні дапрацавала на мяжы нэрвовага зрыву

(Reply to this) (Thread)


[info]cvetnayakapusta
2008-10-21 05:23 am UTC (link)
не, дзякуй богу, не па размеркаванні, але неяк трохі сорамна ці што, папрацавала 2 месяцы - і ўжо звальняцца. гэта мяне стрымлівае.

(Reply to this) (Parent)


[info]vidavi
2008-10-20 04:21 pm UTC (link)
звальняйся - я дазваляю )

(Reply to this) (Thread)


[info]cvetnayakapusta
2008-10-21 05:21 am UTC (link)
О дзякуй тебе, аленевокая!)

(Reply to this) (Parent)


[info]paulantipov
2008-10-27 12:52 pm UTC (link)
Конечно можно! Я часто и после месяца увольнялся. За месяц, обычно, понятно, нравится тебе работа или нет.

(Reply to this)


(Anonymous)
2009-01-10 09:03 am UTC (link)
А здорава гэта вы пра гауназiю :-)

Tak ci zvol'nilisja usjo z? Cikava.

Z pavagai, sakuma_i@tut.by


P.S. Shto geta by zna4yla?
Внимание! Этот пользователь включил сохранение адресов IP тех, кто пишет анонимно

(Reply to this) (Thread)


[info]cvetnayakapusta
2009-01-10 03:05 pm UTC (link)
звольнілася, тыдзень таму:) а Вы хто?:)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


(Anonymous)
2009-01-12 08:13 am UTC (link)
О, то шчыра віншую!

Сяргей (былы гімназіст:)


P.S. "У вас нет аккаунта? Создайте его сейчас" (C.).
Пэўна, самае складанае ў стварэньні акаўнта - прыдумаць імя карыстальніка!
Не параіце чаго-небудзь? (акрамя gaunazist;)




(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]cvetnayakapusta
2009-01-13 03:50 pm UTC (link)
прыдумаць назву - гэта не самае важнае, хоць і істотна. галоўнае, чым гэты акаўнт запоўніць. гаўназіст - гэта, як на мой густ, занадта, я Вам гэтага не раю:) а раіць я нічога не магу, бо назва павінна быць звязаная з Вамі (мне, прынамсі, так падаецца), а я нічагуткі не ведаю) Powodzenia!

(Reply to this) (Parent)(Thread)


(Anonymous)
2009-01-14 07:20 am UTC (link)
Сапраўды, "гаўназіст" занадта, за тое не прышлося б думаць чым акаўнт запаўняць :)

Dzienkue bardzo!!!

А што калі выбраць сабе імя - nichagutki? Добрае слова :)ды з філасофскім падтэкстам. Як там у Акудовіча, "Мяне няма"?:)

Дарэчы, цікава, а чаму "cvetnayakapusta"?

Сяргей

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]cvetnayakapusta
2009-01-14 07:39 am UTC (link)
ну, пра "нічагуткі" можна падумаць, што там нічагуткі няма, таму й чытаць ня варта:) але гэта ўжо лепш!)))
справа ў тым, што назву акаўнту я сабе была выбрала іншую (ужо нават і ня памятаю, якую менавіта), але яна была занятая. Акаўнт мне ствараў мой сябра, я тады была ў вёсцы, за межамі сеціва, і гэта было нешта накшталт падарунку. Тое, што я капуста, я даведалася ўжо пасля таго, як ёй стала) ва ўсякім разе, гэтую капусту (як "овашч") я вельмі люблю:)
вось як.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


(Anonymous)
2009-01-14 09:18 am UTC (link)
О, можа, таксама стаць якім-сякім "овашчем" (С.) ці "Фрукхтам"? - хаця не, тады пачнецца чыпалінізацыя ЖЖ :(

Што да ўменьняў/няўменьняў - запрашаю на выставу -

http://sakuma-shigeru.narod.ru/4.html - "сайт" зроблены пад час навучаньня ў магістратуры.

трохі пра выставу: гэта віртуальная копія сапраўднай выставы, што мела магчымасьць адбыцца два гады назад у інтэрнаце №1 БДУ. На гэтую выставу амаль ніхто не трапіў (і не таму шта гэтыя малюнкі сто гадоў нікому не патрэбныя), а проста таму, што дзверы ў пакой, дзе праводзілася выстава, былі ўвесь час зачыненыя :)


А можа абазвацца "usjoGUTki" у сэнсе ўсё добра і ў сэнсе, што тут ёсьць усё, акрамя таго, што варта чытаць.

Сяргей

(Reply to this) (Parent)(Thread)


(Anonymous)
2009-01-14 09:33 am UTC (link)
раптам узьнікшая думка: скотч, якім клеюць, прыдумаў Дункан МакКлауд (Горац), шатландзец.

Яму ўвесь адрубалі галаву і яна боўталася ў паветры. Вось ён скотчам яе і прымацоўваў. і такім чынам перамагаў сваіх ворагаў :)

Сяргей

(Reply to this) (Parent)


[info]cvetnayakapusta
2009-01-14 03:57 pm UTC (link)
іхохо! у мяне таксама ё такі "сайт", толькі я пра яго нікому не кажу:) калі не сакрэт, што Вам паставілі па ІТ?)
выставу наведала, дзякую за запрашэнне, толькі адно пытанне ўзнікла: чаму Шалкевіч такі жырны?:)))
а вось пра скотч трэба ў сваім ЖЖ напісаць, бо тут ніхто асабліва не пабачыць. Хаця я не ведаю, ЖЖ такая рэч, я нават не ведаю дакладна, чытае мяне хто ўвогуле ці не апроч тых, хто высвечваецца ў "гісторыі наведванняў". Карацей, Вам трэба ўжо неяк прыдумаць назву і стварыць акаўнт, вось да чаго я вяду)))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


(Anonymous)
2009-01-15 07:09 am UTC (link)
Канешне, не сакрэт. Мне паставілі 5 па 5-ці бальнай. А во каб 3 ці два то нікому б не сказаў :)

Дарэчы быў ужо на Вашым сайце. Ня ведаю, што Вам там за IT паставяць, а за вершы, пэўна, выдатна :). (ну вось, нешта ўжо "падлізваюся", хаця й шчыра:)

пра Шалкевіча: было тое шчэ на 1 курсе. Адзін мой сусед па блоку прыйшоў увечары і аб'явіў: збірайце ўсё, што толькі можна дыскі, фанатскія "майкі", капелюшы, шалікі ітд ёсьць магчымасьць аддаць усё гэта на подпіс Шалкевічу. У мяне нешта нічога не знайшлося - вось і вырашыў намаляваць з вокладкі дыску, ды маляваў ноччу - от такі ён і атрымаўся, які атрымаўся (таксама нібыта ноч не спаў:) але на маё здіўленьне, усё ж такі падпісаў.

Усё сядаю як Радэн (дарэчы якой рукой ён падпірае галаву? - прыдзецца адной рукой стукаць па клавіатуры) і ствараю акаўнт.

Сяргей

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]cvetnayakapusta
2009-01-15 09:21 am UTC (link)
:))))
вершы якраз там ніхто і не глядзеў) а мне ўжо паставілі (8!), я нават не чакала такога добрага вырашэння:)
і што, стварылі ўжо???

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Нарэшце!!!
[info]malenki_prync
2009-01-15 10:43 am UTC (link)
стварыў!!! :)))

калі робіш першы крок па стварэньні акаўнта - то трэба набраць два словы, каб даказаць, што не кампутар (пэўна, гэта яшчэ не доказ:), але адно з гэтых слоў было "prince" - "невыпадкова гэта", - падумаў я.

Сяргей

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Нарэшце!!!
[info]cvetnayakapusta
2009-01-15 12:10 pm UTC (link)
ну то з Народзінамі!)))

(Reply to this) (Parent)

(Reply from suspended user)

[info]ddillingeadl
2009-07-16 12:39 am UTC (link)
Журнальчик прикольный у вас, можно было бы уже и на собственный домен перебираться

(Reply to this)


(24 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…