cvetnayakapusta ([info]cvetnayakapusta) wrote,
@ 2008-10-07 09:55:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current music:The Raconteurs - Consoler of the Lonely

Вяртанне
* * *
А лепшым быў той,
што кідаў манеты
жменямі ў стары аўтамат,
быццам залатыя зярняты.
І цэлыя вечары
расла, квітнела,
запаўняла сваім водарам
спачатку стромкія сходы,
пасля ўвесь старасвецкі шынок,
а ўрэшце ўвогуле адчыняла дзверы
і выходзіла ў густы берлінскі дождж
музыка.
Я прыходзіла толькі дзеля яго.
Замаўляла каву й каньяк
і разбівалася аб прывідныя мелі
яго чарадзейства.
Прыходзілі адныя і тыя ж,
між сабой не знаёмыя,
вымешвалі лыжкай сваю адзіноту,
і ніводзін не асмельваўся
зрабіць хоць крок
у бок бога і ягонага
музычнага аўтамата.
Ноч расла
ракавай пухлінай,
напірала на дзверы,
а крэслы прырасталі да людзей,
як нагавіцы да наркамана,
і множыліся каменныя глыбы,
і дым падаў снегам,
і бог ставіў рэчы,
якіх не было.
А потым
А потым ён не памёр,
проста скончылася віза,
а лыжка сама залезла ў кішэнь,
быццам палец святога.
Так, на памяць.




(17 comments) - (Post a new comment)


[info]ryzhkou
2008-10-07 07:50 am UTC (link)
ну ты разумееш. +

(Reply to this) (Thread)


[info]cvetnayakapusta
2008-10-07 02:01 pm UTC (link)
думаю, што не да канца))

(Reply to this) (Parent)


[info]paulantipov
2008-10-07 08:29 am UTC (link)
Один я лузер, не могу ничего вывесить )

(Reply to this) (Thread)


[info]nutranyburatina
2008-10-07 09:16 am UTC (link)
просто ты по-прежнему серьёзно относишься к своему творчеству)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]paulantipov
2008-10-07 09:19 am UTC (link)
Ты это серьёзно? Как ты к этому относишься? :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]cvetnayakapusta
2008-10-07 02:03 pm UTC (link)
Паша, ты, па ходу, забыўся пра тое, што твой брат расказваў:)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]paulantipov
2008-10-07 06:18 pm UTC (link)
А что он рассказывал? Он столько тогда наговорил)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]cvetnayakapusta
2008-10-08 05:12 am UTC (link)
ну ты зайдзі да яго і спытай, табе бліжэй)) там было нешта пра Лепрыконсаў і аповед скончваўся вось гэтай фразай (пра сур'ёзныя адносіны да мастацтва)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]paulantipov
2008-10-08 06:49 am UTC (link)
Ах, ну конечно!

(Reply to this) (Parent)

ганаруся
[info]kirilllka
2008-10-07 09:36 am UTC (link)
я слышал это одним из первых...

(Reply to this) (Thread)

Re: ганаруся
[info]cvetnayakapusta
2008-10-07 02:02 pm UTC (link)
думаю, што і з апошніх)

(Reply to this) (Parent)


[info]gwlan
2008-10-07 08:20 pm UTC (link)
а чаму нагавіцы прырастаюць менавіта да наркаманаў? я мо таксама хачу (ну, насамрэч не хачу, але ўсё-ткі)

(Reply to this) (Thread)


[info]cvetnayakapusta
2008-10-08 05:14 am UTC (link)
таму што яны ня мыюцца і не пераапранаюцца) гэта ж пасля іх са скурай здзіраюць.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]gwlan
2008-10-08 07:22 am UTC (link)
ну, гэта відаць, гераінавыя нарыкі, бо тарчкі, здэцца, больш ахайныя. І ўвогуле, гэта ад чалавека залежыць.

(Reply to this) (Parent)


[info]ales_sushceuski
2008-12-23 08:28 pm UTC (link)
Такі сабе жаночы вершык пра каханне... але! Мяне працяла шчырасць! Вельмі так харашо "зрабіць хоць крок
у бок бога і ягонага музычнага аўтамата"!) Калі не падамся занадта нахабным, то запытаю: А спадарыня па жыцці чым займаецца, дзе жыве, што любіць? Мне падалося, што настаўніца - калега!

(Reply to this) (Thread)


[info]cvetnayakapusta
2008-12-28 07:56 am UTC (link)
ах, Алесь-Алесь, ды ты ж з намі бухаў з Пашам Анціпавым у нас дома, а пасля на цягнік спазніўся, бо заблытаўся ў метро!))гы-гы:)жыву я, адпаведна, на Аўтазаводзе, а люблю шмат чаго. але цяпер я ўжо не настаўніца (дзякуй Богу!), а толькі рэпетытар і магістрант)) А завуць мяне Віялета:))))вось.
ЗЫ. а верш не пра каханне, дакладней, гэтая тэма не галоўная)

(Reply to this) (Parent)


[info]ales_sushceuski
2008-12-28 02:01 pm UTC (link)
:) Прыемна ўзгадаць часы студэнцкага "ідэйнага п'янства":)

(Reply to this)


(17 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…