| cvetnayakapusta ( @ 2008-05-20 16:28:00 |
| Current music: | BRATANKI - Czerwone korale |
Маё нешчасьлівае каханьне да Сяргія Жадана давяло мяне да таго, што я пасьля доўгага перапынку зноў узялася за пяро і накідала не толькі самы доўгі за ўсё маё творчае жыцьцё верш, але і першае апавяданьне. Ура! Вось мой чарговы опус:
battle-scarred
рана радаваліся
запальвалі сьвечкі
пілі маладое віно
а вясна падпаўзала
з разьбітай мордай
і расстаўляла знакі прыпынку
ў жыцьці
не па правілах
нават не па панятках
ты сказала
"сто гадоў цябе ня бачыла"
ты сказала
"як справы?"
я як заўсёды скрывілася
і махнула рукой
ты сказала
"ў мяне таксама"
а ў самай быў нож у кішэні
а ў самой
сонца сядала ў вачах
я некалі хадзіла на каратэ
але гэты бой не па правілах
гэтая бойка мне не па зубох
мне цяпер толькі джын-тонік піць
і будаваць свой сусьвет нанова
без сьлёз і мацюкоў
а ты давай
ідзі сабе лесам
ідзі і не азірайся
а то станеш
заплаканым ліхтаром
валі
пакуль я злая
і боты свае забяры
бо я спалю на купальле
во будуць сьмярдзець
а я буду скакаць празь іх
не нацешуся
што ты босая ходзіш па сьвеце
буду пужаць табой сваіх дзяцей
і ніколі не забуду
ЗЫ.
litota_ , ты не думай, гэта не пра цябе, ужо зь цябе я мазгаўню выб'ю, без бэ!))